Guano Apes сыграюць сольны канцэрт у Re:Public
Канцэрт ужо хутка — 19 мая.
03.04.2015 / 15:34
Нямецкі рок-гурт Guano Apes выступіць у мінскім Re:Public 19 мая. Гэта будзе першы сольны канцэрт гурту ў Беларусі — раней яны выступалі толькі ў межах фестывалю «Мост».
У Мінску гурт выканае найлепшыя песні, напісаныя за 20 гадоў.
Квіткі паступяць у продаж на наступным тыдні. Цэны пачынаюцца ад 500 тысяч.
***
Guano Apes былі заснаваныя ў 1994 годзе, а голас гурту Сандра Насіч далучылася да каманды ў 1996-м. Папулярнасць гурту прынес дэбютны сінгл «Open Your Eyes», які дагэтуль застаецца адным з галоўных іх хітоў. Песня «Lords Of The Boards» стала ў 1998 годзе гімнам чэмпіянату Еўропы па сноўбордзе, а «Big in Japan» — тэмай Гран-пры Японіі па «Формуле-1». Гурт запісаў тры альбомы, распаўся ў 2005 годзе, але аб’яднаўся ў 2009-м, каб запісаць яшчэ два.