Грэцыя мае намер 9 красавіка аплаціць частку доўгу МВФ
06.04.2015 / 07:12
Дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард вітала намер Грэцыі выплаціць МВФ чарговы транш свайго доўгу. У нядзелю ў Вашынгтоне адбылася яе сустрэча з міністрам фінансаў Грэцыі Янісам Варуфакісам.
«Я вітаю паведамленне міністра аб тым, што выплата фонду па крэдыце будзе зроблена 9 красавіка», - заявіла Лагард.
У лютым грэчаскія ўлады і краіны Еўрагрупы заключылі кампраміснае пагадненне аб працягу на чатыры месяцы тэрміну дзеяння бягучага этапу праграмы крэдытавання Грэцыі.
На гэтым тыдні прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас наведае Маскву, выказваюцца меркаванні, што Расія «дапаможа» справіцца з запазычанасцю.