Дэвід Лінч адмовіўся здымаць працяг Twin Peaks
06.04.2015 / 07:28
Рэжысёр Дэвід Лінч паведаміў у твітэры аб сваёй адмове здымаць працяг серыяла Twin Peaks з-за рознагалоссяў з каналам Showtime з нагоды фінансавання праекта.
«Пасля года і чатырох месяцаў перамоў я адмовіўся, бо на стварэнне сцэнарыя прапанавалі менш грошай, чым патрабавалася, каб зрабіць яго так, як я хацеў», — напісаў рэжысёр. Ён дадаў, што ўжо пачаў абзвоньваць акцёраў, каб паведаміць ім аб сваім рашэнні.
Паводле яго слоў, тэлеканал Showtime не адмаўляўся ад ідэі пра здымкі трэцяга сезона Twin Peaks, і пасля яго сыходу ідэя можа быць рэалізаваная. «Я люблю свет Твін Пікс, і мне шкада, што ўсё так склалася», - сказаў на заканчэнне Лінч.
Лінч абвясціў аб вяртанні Twin Peaks тры месяцы таму. Пазней стала вядома, што акцёр Кайл Маклахлан пагадзіўся вярнуцца да ролі галоўнага героя серыяла спецыяльнага агента Дэйла Купера. Планавалася, што першая серыя трэцяга сезона будзе паказана 10 чэрвеня наступнага года, бо менавіта гэтая дата называлася ў канцы другога сезону.