«Белтэлекам» павысіць тарыфы на міжнародныя паслугі
Цэны на інтэрнэт ад byfly застануцца нязменнымі.
06.04.2015 / 10:35
Нацыянальны аператар «Белтэлекам» абвясціў аб падаражаннях з 10 красавіка адпаведна з пастановай Міністэрства энергетыкі.
Павысяцца тарыфы на паслугі, што маюць імпартны складнік: міжнародныя тэлефанаванні, інтэрнэт-ТВ ZALA, хостынг, пропуск трафіку абанентаў беларускіх аператараў на замежныя сеткі (з 21 красавіка), тэлеграф і іншыя паслугі.
У правайдара byfly не зменяцца ні цэны на інтэрнэт-тарыфах, ні гарантаваныя хуткасці.
Як сцвярджае «Белтэлекам», кампанія «прытрымліваецца пазіцыі максімальна магчымага стрымлівання росту цэн». Падаражанне тлумачыцца неабходнасцю няспыннай мадэрнізацыі сеткі, набыцця новага абсталявання і распрацоўкі новых тэхнічных вырашэнняў і паслуг.
Азнаёміцца з новымі тарыфамі для фізічных асоб можна тут, для юрыдычных — тут.