Герб Рытц стварыў самыя сэксуальныя фатаграфіі свету

06.04.2015 / 11:27

Аголеныя мадэлі неверагодна сфатаграфаваныя Рытцам. Ён здымаў зоркі, знакамітасці і супермадэляў — Наомі Кэмпбэл, Сіндзі Кроўфард і Крысці Тарлінгтан.

Герб Рытц таксама стварыў знакамітыя рэкламныя кампаніі Calvin Klein. 13 гадоў пасля яго смерці, Музей мастацтваў у Бостане (Museum of Fine Arts, Boston) арганізаваў рэтраспектыўную выставу ягоных фотаздымкаў.

Выстава факусуецца на 90-х гадах — «залаты век моды» і супермадэляў, у той час, калі рэкламныя кампаніі модных брэндаў балансавалі паміж камерцыяй і мастацтвам (рэкламная кампанія Рытца для Calvin Klein з'яўляецца неад'емнай часткай масавай культуры).

У дадатак да 52 вельмі выразных чорна-белых фотаздымкаў, у бостанскім Музеі можна паглядзець кліпы, якія былі знятыя Рытцам, напрыклад «Cherish» Мадонны:

Вета Берман