У Барысаве напярэдадні Вялікадня невядомы абакраў каталіцкага святара
06.04.2015 / 11:42
«4 красавіка ў міліцыю звярнуўся святар касцёла ў Барысаве з заявай, што з 15.00 да 16.40 невядомы выкраў з яго замкнёнага пакоя на другім паверсе касцёла ноўтбук, мабільны тэлефон і амаль Br10 млн, прычыніўшы шкоду на агульную суму каля Br18 млн», - распавялі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў мінскай абласной міліцыі.
Раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 (крадзеж) КК Беларусі.