На мінскім кінафестывалі правядуць бясплатную вікіфікацыю

Беларускі калегіюм, Кінаклуб.org і «Фаланстэр» правядуць майстар-клас па рэдагаванні Вікіпедыі на кінафестывалі Cinema Perpetuum Mobile. 

06.04.2015 / 12:57

У межах фестывалю Cinema Perpetuum Mobile 12 красавіка а 13:00 адбудзецца сустрэча па рэдагаванні Вікіпедыі і даданні актуальных артыкулаў па тэме кіно.

Узяць удзел у сустрэчы заклікаюць усіх, што ведае беларускае кіно, режысёраў ды акцёраў ды жадае чытаць больш пра кіно на беларускай мове.

Пра тое, як працаваць з Вікіпедыяй, распавядуць актывісты «Фаланстэра» і вядомыя вікірэдактары. Эксперты Вольга Раманава і Максім Карпіцкі будуць дапамагаць зарыентавацца ў беларускім кіно і расставіць прыярытэты, кансультаваць і даваць парады па стварэнні артыкулаў.

Удзельнікі майстар-класа дазнаюцца больш пра Вікіпедыю, яе мэту і прынцыпы працы, разам вырашаць, якія артыкулы больш актуальныя на сёння па тэме кіно, атрымаюць практычныя навыкі рэдагавання існуючых артыкулаў і дадання сваіх.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і ўзяць с сабой ноўтбук. Месцам сустрэчы падзеляцца па запаўненні анкеты.

Кантакты: +375(29)1274267, falanster.by@gmail.com

Аляксандр Арсёнаў