Парашэнка: Украіна застанецца ўнітарнай дзяржавай
06.04.2015 / 13:02
Украіна застанецца ўнітарнай дзяржавай, і такую мадэль дзяржавы падтрымліваюць амаль 90% грамадзян. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны на першым пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі.
«Дэцэнтралізацыя не мае нічога агульнага з федэралізацыяй. Украіна была, ёсць і, я перакананы, будзе заставацца ўнітарнай дзяржавай. І не таму, што мы з вамі тут, зверху, так вырашым, а таму, што мы рэгулярна вывучаем грамадскую думку. І магу вас запэўніць, што за апошні год падтрымка грамадствам унітарнай мадэлі кіравання дзяржавай з'яўляецца вельмі магутнай, і на сённяшні дзень набліжаецца да 90%», — сказаў Парашэнка.