Мясніковіч выказаўся пра «пісакаў на форумах»

06.04.2015 / 13:10

БелТА

«Без бюракратызму, я, як махровы бюракрат, скажу, не абыдзецца ніводная краіна, ніводнае грамадства. Але ён павінен быць разумным, улічваць інтарэсы падаткаплацельшчыка», — распавёў былы прэм'ер-міністр, а цяпер старшыня савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч ў эфіры канала СТБ.

Чыноўнік таксама заклікаў выконваць і паважаць законы «і, можа быць, недзе трэба і стрымліваць свае жаданні, зыходзіць з магчымасцяў, якія ёсць у краіне.

«Чытаеш часам форумы: «Вось, гэты Мясніковіч не плаціць заробак». А хто абмяжоўвае? Хто абмяжоўвае, асабліва вось гэтых вось пісак, у якіх хапае часу суткамі сядзець на гэтых форумах? Я не думаю, што яны занятыя сапраўды грамадска карыснай працай. А народ чытае і ўсё думае, што гэты ўрад вызначае ўзровень заработнай платы таго прадпрымальніка ці іншага чалавека, іпэшнікаў, які не прадаў пэўную колькасць кофтачак. Прадавай кофтачкі — атрымлівай свае працэнты».