У інтэрнэце з’явіўся слоўнік расійска-беларускіх адпаведнікаў

Сайт adpavedniki.esy.es працуе пад дэвізам «Я за чысціню мовы».

06.04.2015 / 13:26

Па адрасе adpavedniki.esy.es апублікаваны Слоўнік расійска-беларускіх адпаведнікаў Алега Мінкіна.

У левай графе слоўніка пададзеныя расійскія словы і словаспалучэнні (выслоўі, устойлівыя выразы, параўнанні ды інш.), на якіх мы найчасцей «спатыкаемся», робячы механічны пераклад з расійскай мовы, ствараючы «кальку» замест праўдзівага беларускага адпаведніка. У правай графе складальнік паспрабаваў, паводле ўласнага густу і досведу, паказаць сапраўдныя моўныя адпаведнікі. 

Аляксандр Арсёнаў