У паўфінале Кубка Беларусі згуляюць БАТЭ і «Дынама» Мінск

06.04.2015 / 13:28

Сёння, 6 красавіка, прайшло лёсаванне 1/2 фіналу Кубка Беларусі.

У паўфіналах згуляюць: БАТЭ — «Дынама» Мінск ды «Шахцёр» — «Дынама» Брэст.

Першыя гульні пройдуць 15 красавіка. У адказ — 29 красавіка.

Цікава, што БАТЭ і мінскае «Дынама» сустракаюцца ў другім туры чэмпіянату Беларусі (19 красавіка).

Фінал Кубка пройдзе ў Гомелі 24 мая.