Лукашэнка падпісаў пастанову аб будаўніцтве АЭС у Беларусі

Першы энэргаблёк будзе ўведзены ў 2016 г.

31.01.2008 / 18:19

Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў пастанову Савета Бяспекі краіны нумар 1 «Аб развіцці атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, у дакуменце змяшчаецца рашэнне аб тым, што ў Беларусі будзе ажыццёўлена будаўніцтва атамнай электрастанцыі сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе.‑0‑