86-гадовая амерыканка стала зоркай Instagram

Любімая забава @baddiewinkle — прымерка на сябе моладзевых вобразаў.

07.04.2015 / 16:39

Амаль 700 тысяч чалавек падпісаліся на інстаграм 86-гадовай Бадзі Уінкл з Кентукі, ЗША.

«Бадзі крадзе вашых мужчын з 1928-га», — пад такім дэвізам вядзецца фотаблог.

Яна не проста посціць сэлфі — пані Уінкл пераўвасабляецца ў любы вобраз, ад каралевы Лізаветы II да скандальнай мадэлі Кейт Мос.

Каля 30 год таму ў Бадзі памёр муж, 15 год таму — сын. Але засталося сямёра ўнукаў. Сваім хобі яна хоча падаць пазітыўны прыклад моладзі. Маўляў, галоўнае сэрцам не старэць.

Бадзі ў маладосці

Аляксандр Арсёнаў, фота: baddiewinkle via Instagram