Акцыя «Не будзь ватнікам» у Слуцку ФОТА

Актывісты арт-суполкі «Партызан» правялі антыімперскую акцыю, пакінуўшы на лаўцы ў гарадскім парку Слуцка пудзіла «ватніка» з шыльдаю «Крым наш» на грудзях. 

08.04.2015 / 13:50

«На жаль, з-за расійскай прапаганды частка беларусаў таксама падалася патрыятычнай эйфарыі з прычыны захопу Расіяй новых тэрыторыяў і развязванні вайны на ўсходзе Украіны. Мы заклікаем людзей адарвацца от расійскага зомбі-ТВ, чытаць незалежныя СМІ, каб развітацца з савецкай ментальнасцю», — патлумачылі мэты акцыі арганізатары. 

nn.by