У Паўночную Карэю запусцілі тысячы DVD з камедыяй «Інтэрв’ю»
Не ўдакладняецца, ці маюць жыхары КНДР абсталяванне для прайгравання атрыманых дыскаў.
08.04.2015 / 15:58
Рэндал Парк у ролі Кім Чэн Ына ў фільме «Інтэрв’ю»
Актывіст з Паўднёвай Карэі Лі Мін-бок распавёў The Guardian пра запуск паветраных шароў з фільмам «Інтэрв’ю» на тэрыторыю КНДР.
Актывіст правёў са студзеня чатыры запускі «прапагандысцкіх» паветраных шароў у КНДР. Да шароў былі прымацаваныя мільён звычайных улётак і тысячы DVD са скандальным фільмам «Інтэрв’ю».
Мін-бок распавёў, што таемна запускаў шары ўночы, падабраўшыся да мяжы на грузавіку.
У кастрычніку мінулага года памежнікі КНДР спрабавалі збіць падобныя «прапагандысцкія» шары, што выклікала кароткую перастрэлку з паўднёвакарэйскімі памежнікамі. Пхеньян папярэдзіў, што любыя спробы перашкодзіць сваім памежнікам збіваць такія шары могуць выклікаць «бязлітасныя ўдары ў адказ».
Чытайце таксама: Як Кім Чэн Ын перамог Галівуд — і як інтэрнэт пераможа Кім Чэн Ына