Рух транспарту па пр. Машэрава абмяжуюць на 10 дзён

09.04.2015 / 19:09

Рух транспарту, у тым ліку і грамадскага, на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў абмяжуюць 10 красавіка ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты па падрыхтоўцы да правядзення парада, прысвечанага 70-й гадавіне Перамогі, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі растлумачылі, што рух усіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку і наземнага грамадскага транспарту, на гэтым жа ўчастку будзе абмяжоўвацца 13, 15, 17, 20, 22, 24, 26, 28, 30 красавіка і 1 мая.

ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам загадзя планаваць маршрут аб'езду з улікам маючых адбыцца зменаў.