БНТУ распрацуе максімальна танны 3D-прынтар
Канкрэтныя даты і цэны пакуль не называюцца.
10.04.2015 / 12:19
Фота: futureshop.ca
Студэнты-дыпломнікі і выкладчыкі БНТУ вядуць работу па стварэнні максімальна танных 3D-прынтараў, перадае Naviny.by.
Танныя 3D-прынтары могуць быць усталяваныя ў адукацыйных мэтах у школах, ВНУ і канструктарскія бюро.
Як кажа намеснік дэкана факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва БНТУ Аляксандр Заіка, інжынернай графіцы прасцей навучаць адразу ў трохвымяровай прасторы.
«Калі вы канструктару побач з камп’ютарам і звычайным прынтарам паставіце яшчэ і недарагі 3D-прынтар, што зможа раздрукаваць і паказаць яму дэталь нажывую, гэта палегчыць і паскорыць працэсы ўкаранення якой-небудзь прадукцыі», — кажа ён.
Новыя тэхналогіі прывабляюць і дзяцей, сцвярджае Заіка. Калі дзіцё само раздрукуе сабе на 3D-прынтары цацку, затым будзе як абнаўляць ды навучаць сяброў, можа вырасці сапраўдны інжынер.
***
Сёння многія беларускія прадпрыемствы выкарыстоўваюць 3D-прынтары — напрыклад, «Атлант», МТЗ, «Пеленг» і нават «Анега». У Беларусі плануецца нават стварыць кластар па вытворчасці 3D-прынтараў, а праз пяць год — раздрукоўваць на 3D-прынтарах цэлыя дамы.