У Мінску з-за моцнага ветру пашкоджаны два аўтамабілі і прыватны дом

14.04.2015 / 09:37

Ва ўпраўленні растлумачылі, што з-за парыву ветру (20 м/с) на два прыпаркаваныя легкавыя аўтамабілі на ўнутрыдваровай тэрыторыі ЖЭС-10 на вуліцы Брэсцкай упала вялікая галіна дрэва. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Акрамя таго, у прыватным доме на дзве кватэры па 1-м завулку Пірагова вецер сарваў частку даху над кватэрай №2 на плошчы 6 кв. м.

«Пацярпелых няма. Да месцаў здарэння выязджалі аператыўныя групы Кастрычніцкага РАНС, РАУС», - дадалі ў сталічным упраўленні.