Конкурс па прыёме студэнтаў у Каледжы міжнароднай супольнасьці

Беларускі камітэт Каледжаў міжнароднай супольнасьці праводзіць чарговы конкурс па прыёме студэнтаў у Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі і ў Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвэгіі. Пачатак навучаньня – з 2008/09 г.

02.02.2008 / 11:30

Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 - 17 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць на электронны адрас uwcblr@gmail.com дакументы і конкурснае эсэ да 2 сакавіка 2008 г.

Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ зь мінулага году - на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/