Цана на нафту Brent перавысіла 63 даляры

16.04.2015 / 10:47

Чэрвеньскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent у ходзе таргоў 16 красавіка на біржы ICE падаражэлі на паўпрацэнта, упершыню за паўтара месяца перавысіўшы адзнаку ў 63 даляры за барэль.

Як адзначае Reuters, прычынай росту з'яўляецца запаволенне тэмпаў росту запасаў нафты ў ЗША, а таксама падзенне аб'ёмаў здабычы.

Так, упершыню з ліпеня 2014 вытворчасць нафты ў Паўночнай Амерыцы скарацілася па выніках апошніх чатырох тыдняў. На папярэднім тыдні яно знізілася на 20 тысяч барэляў.