Пуцін сёння правядзе «прамую лінію»
16.04.2015 / 11:00
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвер правядзе чарговую тэлевізійную «прамую лінію» і адкажа на пытанні грамадзян.
У 2014 годзе галоўнымі тэмамі 13-й па ліку гутаркі сталі далучэнне Крыма, якое міжнародная супольнасць называе анексіяй, і канфлікт на ўсходзе Украіны.
У гэтым годзе чакаецца, што сітуацыя ва Украіне таксама будзе ў цэнтры ўвагі. Акрамя таго, расіянаў па традыцыі цікавяць пытанні сацыяльна-эканамічнага характару.