Мінскі канцэрт Rise Against перанесены з Палаца спорту ў Re:Public

Дата старая, 1 ліпеня. Пачатак на гадзіну пазней.

16.04.2015 / 12:55

Арганізатары канцэрту чыкагскіх панкаў Rise Against паведамілі аб змене часу і месца мінскага выступу.

Новы альбом «The Black Market» Rise Against прадставіць 1 ліпеня ў Re:Public. Выступ пачнецца а 20-й. Ужо набытыя квіткі дзейныя.

Колькасць квіткоў відавочна зменшыцца. Але цэны застаюцца старымі: 600 тысяч на танцпляцоўку, 900 — за столік.

Арганізатары сцвярджаюць, што змена месца выкліканая тым, што клуб «найлепей падыходзіць пад канцэрт клубнага фармату», а меншае памяшканне дасць «больш шчыльны гук».

Аляксандр Арсёнаў