Расія рэфінансуе плацяжы Беларусі па дзяржаўным доўгу

16.04.2015 / 13:30

Reuters.com

Расійская Федэрацыя рэфінансуе плацяжы Беларусі па дзяржаўным доўгу на 2015 год. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Ужо ёсць «адпаведныя рашэнні, дамоўленасці», якія цяпер знаходзяцца практычна на заключнай стадыі, адзначыў Андрэй Кабякоў.

«У нас ёсць дамоўленасць з расійскімі партнёрамі, каб поўнасцю рэфінансаваць нашы плацяжы, якія мы ажыццяўляем у гэтым годзе ў Расійскую Федэрацыю як па міждзярждаўгах, так і па Антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС», - адзначыў прэм'ер-міністр.