Хімікі: Зямля ў далёкім мінулым магла «паглынуць» іншую планету

Сутыкненне з нечым падобным да Меркурыя магло стварыць неабходныя ўмовы для зараджэння жыцця.

17.04.2015 / 11:34

«Касмічная аварыя» ва ўяўленні мастака. Выява: Lynette Cook for Gemini Observatory/AURA

Оксфардскія геахімікі сцвярджаюць у часопісе Nature, што ўтрыманне ў кары Зямлі неадыма і самарыя значна меншае за такое ў астэроідах, але падобнае да Меркурыя.

Патлумачыць колькасць неадыму і самарыю на Зямлі можна сутыкненнем з іншым касмічным целам, падобным да Меркурыя як складам, так і памерамі.

Камп’ютарнае мадэляванне паказала, што сутыкненне з «аналагам» Меркурыя (памерам у 20-40% Зямлі) таксама прынесла б дастаткова серы, што злучылася б з неадымам, уранам і іншымі элементамі, пранікла бы ў жалезнае ядро Зямлі і запусціла б у ім ядзерныя рэакцыі.

Гэта ў сваю чаргу запусціла б самагенерацыю магнітнага поля, што ёсць важнай умовай для зараджэння на Зямлі жыцця.

Сутыкненне Зямлі з іншай планетай пад умоўнай назвай Тэя таксама тлумачыць (паводле адной з тэорый) узнікненне Месяца.

Аляксандр Арсёнаў