Аб'ём міжнародных рэзерваў Расіі знізіўся да $350 млрд

23.04.2015 / 15:56

Аб'ём міжнародных рэзерваў Расіі па стане на 13 сакавіка склаў $350,5 млрд. Гэта на 38 млрд менш, чым па стане на 1 студзеня. Нагадаем, што за мінулы год яны растаялі прыкладна на 120 мільярдаў.

Тэмп змяншэння запаволіўся. За апошні тыдзень яны «пахудзелі» на $1 млрд. Да пачатку сакавіка яны падалі на 3—6 мільярдаў за тыдзень.

Эксперты звязваюць зніжэнне тэмпу падзення са стабілізацяй цэнаў на нафту і з адмовай Расіі ад планаў захопу поўдня Украіны.

СГ