Затрыманыя некалькі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» ВІДЭА

абноўлена

26.04.2015 / 16:31

Віктар і Ганна Шапуцькі, spring96.org

Як паведамляе spring96.org, затрыманы Віктар Шапуцька. Яго пасадзілі ў сіні мікрааўтобус і павезлі ў невядомым напрамку. Затым сп. Шапуцька быў адпушчаны.

фота Мікіты Недаверкава

Затрыманы таксама хлопец, які прыйшоў з украінскім сцягам.

Відэа Мікіты Недаверкава

А вось удзельнікі акцыі ў майках «Лукашэнка, сыходзь» паспяхова з'ехалі.

Як паведамляе spring96.org, затрыманыя яшчэ 1 ці 2 чалавекі.

Высветлілася асоба яшчэ аднаго затрыманага - гэта Віталь Каліноўскі. Яго лёс высвятляецца.

nn.by