Рэакцыя на Расію: НАТА павялічвае колькасць сіл хуткага рэагавання ў два разы
Колькасць сіл рэагавання НАТА павялічыцца з 13 000 да 30 000, паведамляецца на афіцыйным сайце альянсу. Адпаведную заяву зрабіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у гутарцы з кіраўніком МЗС Партугаліі Руі Машэтэ.
28.04.2015 / 08:33
AFP
«Мы сутыкнуліся з рэзкай зменай стану бяспекі ў Еўропе», — адзначыў Столтэнберг. Ён абвінаваціў Расію ў парушэнні правілаў міжнароднай бяспекі ў выніку агрэсіўных дзеянняў ва Украіне.
Столтенберг заяўляе, што павелічэнне колькасці сілаў хуткага рэагавання з'яўляецца рэакцыяй на паводзіны Расіі.
«Мы рэагуем на больш напорыстыя паводзіны Расіі на Усходзе. Мы робім гэта шляхам падваення колькасці сілаў рэагавання НАТА з 13 да 30 тысяч. Галоўным матывам гэтых новых сіл рэагавання НАТА з'яўляецца тое, што іх цэнтральныя часткі могуць перасоўвацца па тэрыторыі краін — членаў НАТА цягам 48 гадзін», — сказаў Столтэнберг у панядзелак падчас прэс-канферэнцыі ў Лісабоне.