У Непале ад землятрусу пацярпелі 8 млн чалавек
28.04.2015 / 09:56
Разбуральны землятрус у Непале закрануў агулам 8 мільёнаў чалавек [пры насельніцтве краіны ў 26,5 млн], і 1,4 млн з іх патрабуецца тэрміновая харчовая дапамога, заявіла ААН.
У Непал пачала паступаць гуманітарная дапамога, аднак да гэтага часу адчуваецца востры недахоп медыцынскага абсталявання, прадуктаў і мяшкоў для астанкаў загінулых.
Колькасць загінулых па апошніх дадзеных урада краіны дасягнула 4310 чалавек.
Землятрус магнітудай 7,8 здарыўся ў Непале ў суботу. У сталіцы Катманду было разбурана мноства будынкаў; сельскія раёны краіны пацярпелі яшчэ мацней.
Колькасць пацярпелых ацэньваецца ў восем тысяч, паведаміў прадстаўнік нэпальскага МУС.