Памёр былы першы намеснік міністра прамысловасці Іван Дземідовіч

28.04.2015 / 11:44

Памёр былы першы намеснік міністра прамысловасці Іван Дземідовіч. Сёлета ён быў адпраўлены ў адстаўку.

Іван Дземідовіч нарадзіўся ў 1949 у Брэсцкай вобласці. Скончыў БНТУ і БДЭУ. Працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, а пасля на Мінскім вопытна-эксперыментальным заводзе тэхналагічнага абсталявання. У 1987-1998 Дземідовіч быў дырэктарам гэтага завода, пасля чаго перайшоў на працу ва ўрад.

З 1998 ён быў намеснікам міністра прамысловасці, а з 2002 — першым намеснікам.

Новы першы намеснік міністра, Генадзь Свідзерскі, быў прызначаны ў студзені 2015.

Nashaniva.com