У Мінску другакласнік зашчаміў нагу ў дрэве ФОТАФАКТ

Напярэдадні ў службу выратавання патэлефанавала жанчына і распавяла, што нага яго сына засела ў дрэве.

28.04.2015 / 12:26

Пры спуску нага хлопчыка саскочыла і апынулася паміж стваламі, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Выкарыстоўваючы гідраўлічны інструмент, выратавальнікі дапамаглі выбрацца другакласніку. Школьнік траўмаў не атрымаў.