Пад Гроднам пенсіянер згарэў, падпаліўшы сухую траву

28.04.2015 / 13:36

Трагедыя здарылася ў суботу, 25 красавіка.

Мужчына прыехаў на лецішча ў вёску Іванаўцы Гродзенскага раёна і вырашыў пазбавіцца ад сухой расліннасці з дапамогай агню.

Ён падпаліў траву, але з агнём справіцца не змог. Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь ахапіў каля 4 гектараў. Мужчына спрабаваў патушыць яго самастойна. Суседзі выклікалі ратавальнікаў, але 67-гадовы пенсіянер загінуў.

Гэта ўжо не першы трагічны выпадак, звязаны з падпальваннем травы. З пачатку году гэта ўжо 15 ахвяра выпальвання расліннасці.

УШ