Мінскія фантаны адкрыюць сезон 30 красавіка

Адкрыццё фантаннага сезону прысвецяць 70-годдзю перамогі.

28.04.2015 / 14:17

Фантан ля Опернага тэатра. Фота: inyourpocket.com

Адкрыццё сезону фантанаў у Мінску пройдзе 30 красавіка, перадае »Мінск-навіны».

Фантаны абудзяць у 18:45, а з 18:00 на пляцоўцы каля Опернага тэатра пачнецца культурная праграма.

Ля Опернага тэатра размяшчаецца фантан з самай вялікай чашай у Мінску.

Культурная праграма будзе прысвечаная 70-годдзю перамогі. У ёй возьмуць удзел канцэртны аркестр «Няміга», Акадэмічны ансамбль песні і танцу Узброеных сіл Беларусі ды балетныя калектывы Мінска. Таксама запланаваны парадны марш кадэтаў.

Аляксандр Арсёнаў