Колькасць ахвяр землятрусу ў Непале вырасла да 5 500 чалавек

30.04.2015 / 08:01

Колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу ў Непале дасягнула 5,5 тысяч чалавек, паведамляе газета Guardian са спасылкай на паліцыю.

«Паліцыя Непала заявіла, што колькасць загінулых перавысіла 5500», - піша выданне.

Раней паведамлялася, што ў ААН падлічылі, што для дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Непале спатрэбіцца $415 млн.

За ноч у краіне прайшло некалькі землятрусаў у 4 балы.