Швед зрабіў «сэлфі года» дзякуючы кенгуру ФОТА

02.05.2015 / 11:27

26-гадовы турыст Дэніс Карлсан шпацыраваў па аўстралійскім пляжы, і ў нейкі момант заўважыў, што кенгуру капаецца ў яго заплечніку, пакінутым на беразе.

Швед адабраў у жывёліны свае рэчы, у тым ліку моркву, якую ён купіў сабе на абед.

Турыст вырашыў сфатаграфавацца з кенгуру. Атрыманы здымак стаў «вірусным» у Швэцыі і атрымаў званне «сэлфі года». Фота стварае ўражанне, што не чалавек корміць жывёлу морквай, а жывёла чалавека.