Канцэрт Івана Дорна ў «Мінск-Арэне» адменены
04.05.2015 / 13:30
Вялікі сольны канцэрт Івана Дорна ў «Мінск-Арэне» ў рамках вясновага туру ў падтрымку альбома Randorn, запланаваны на 16 мая, не адбудзецца.
Прычынай адмены выступу сталі нездавальняючыя продажы квіткоў.
Набытыя квіткі можна здаць у касах Палаца Рэспублікі.