Палонны немец на пероне і кроў з кетчупу: у Мінск прыбыў агітцягнік «Кветкі Вялікай Перамогі» ФОТЫ

05.05.2015 / 10:51

Моладзевы агітацыйны цягнік акцыі БРСМ да 70-годдзя Перамогі «Кветкі Вялікай Перамогі» прыбыў сёння раніцай на чыгуначны вакзал Мінска.

Цягнік на пероне сустракалі тэматычныя пляцоўкі «Штаб», «Партызанскі лагер», «Сутрэча з фронту». На пляцоўцы перад вакзалам граў аркестр. Паводле інфармацыі арганізатараў, сустрэць цягнік прыйшлі да тысячы чалавек.

Рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі» ад БРСМ падтрымаў Аляксандар Лукашэнка яшчэ зімой 2015 года на з'ездзе арганізацыі.

Акцыя стартавала 24 красавіка і за гэты час цягнік праехаў па тэрыторыі Беларусі па знакавых месцах Вялікай Айчыннай вайны: Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Магілёў, Орша, Віцебск, Ліда, Гродна, Баранавічы, Брэст. Апошнім прыпынкам акцыі стаў Мінск.

Фота Сяргея Гудзіліна