Следства па справе Саўчанка падоўжанае да лістапада
05.05.2015 / 21:11
Тэрмін следства па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка падоўжаны на паўгода да 13 лістапада, паведаміў у Твітэры яе адвакат Мікалай Полазаў.
Саўчанка знаходзіцца пад арыштам ў Расіі з ліпеня 2014 года па абвінавачванні ў дапамаганні ў забойстве двух расейскіх журналістаў на паўднёвым усходзе Украіны.