Эксперты: «Прагрэс» зваліцца на зямлю ў пятніцу

07.05.2015 / 07:29

Грузавы карабель «Прагрэс-М-27м», які некалькі дзён таму пачаў некантраляваны сход з арбіты, упадзе на Зямлю ў пятніцу, прагназуюць эксперты.

Мяркуецца, што большая частка карабля згарыць пры ўваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы, а да паверхні даляцяць толькі параўнальна невялікія фрагменты.

Абломкі, мяркуючы па ўсім, упадуць у мора, а не на сушу. Згодна з прагнозам Раскосмаса, «Прагрэс» спыніць сваё існаванне з 01:23 да 11:55 па маскоўскім часе.

Дакладнае месца падзення абломкаў некіраванага карабля, па словах прадстаўнікоў ведамства, можна будзе вызначыць толькі за суткі.

У той жа час, на думку Аб'яднанага цэнтра касмічных аперацый стратэгічнага камандавання ЗША, грузавы карабель ўвойдзе ў шчыльныя слаі атмасферы прыкладна ў 16:30 па маскоўскім часе.

Амерыканскія вайскоўцы мяркуюць, што раён падзення абломкаў будзе знаходзіцца ў кропцы з каардынатамі 35 градусаў паўночнай шыраты і 113 градусаў заходняй даўгаты, гэта значыць, паблізу ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША.