Федэрацыя футбола прыпыніла ўсе турніры ў Іспаніі

07.05.2015 / 07:32

Федэрацыя футбола Іспаніі прыняла рашэнне прыпыніць на нявызначаны тэрмін правядзенне ўсіх хатніх турніраў з 16 мая з-за рознагалоссяў з урадам краіны.

Федэрацыю, у прыватнасці, не задавальняе заканадаўства, якое тычыцца калектыўных дагавораў па продажы правоў на паказ спартыўных мерапрыемстваў па тэлебачанні.

Як адзначаецца ў заяве арганізацыі, тры месяцы перамоваў з урадам не прынеслі вынікаў.

Па падліках федэрацыі, прыпыненне гульняў можа закрануць больш за 600 тысяч футбалістаў і амаль 30 тысяч матчаў, у тым ліку фінал Кубка Іспаніі.

Пры гэтым у заяве адзначаецца, што федэрацыя гатова аднавіць дыялог з уладамі краіны. Прадстаўнікі ўрада Іспаніі пакуль не камэнтуюць сытуацыю.