Курдскія паўстанцы-хакеры атакавалі сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі
Яны змясцілі на ім фота ўзброеных людзей і нецэнзурныя словы.
07.05.2015 / 08:25
Сайт ЦВК Беларусі ўзламаны хакерамі ўначы з 6 на 7 траўня. На старонцы змешчаныя фотаздымкі ўзброеных баевікоў. Яны прадстаўляюцца «паўстанцамі Кіркук-Курдыстана». Хакеры змясцілі і нецэнзурныя словы на адрас уладаў Ірака.
Таксама пры наведванні сайта ЦВК Беларусі можна пачуць урачысты марш паўстанцаў.