Самалёт Мінск—Масква здзейсніў аварыйную пасадку ў мінскім аэрапорце

07.05.2015 / 09:52

У нацыянальным аэрапорце Мінск самалёт здзейсніў аварыйную пасадку, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

6 мая ў 22.53 паступіла паведамленне пра аварыйную пасадку пасажырскага самалёта «Эмбраер-175» авіякампаніі «Белавія», які рухаўся рэйсам № В2953 Мінск — Масква.

На борце самалёта знаходзіўся 51 пасажыр і чатыры члены экіпажу. Падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі.

У 22.55 самалёт паспяхова зрабіў пасадку. Пацярпелых няма.