У Брытаніі пачалося галасаванне на ўсеагульных выбарах
У Вялікабрытаніі пачалося галасаванне на ўсеагульных выбарах, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць 650 членаў палаты абшчын.
07.05.2015 / 10:03
Колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў складае каля 50 млн чалавек. Паралельна праходзяць выбары ў муніцыпальныя рады.
Выбары праходзяць у 650 аднамандатных акругах па мажарытарнай сістэме: у кожнай акрузе выбаршчыкі будуць галасаваць не за партыю, а за канкрэтнага кандыдата, і пераможа той, хто набярэ простую большасць галасоў.
Фарміраванне новага ўрада будзе залежаць ад таго, якая партыя ці кааліцыя атрымае большасць па выніках галасавання.