Кабякоў пагутарыў з Мядзведзевым
07.05.2015 / 10:07
6 мая адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў Беларусі.
Прэм'ер-міністры абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.