«Белавія» паведаміла пра магчымую затрымку дзённага рэйса з Масквы ў Мінск з-за трэніроўкі парада

07.05.2015 / 10:24

Гаворка ідзе пра рэйс В2-958 Масква (Дамадзедава) — Мінск.

Самалёт беларускай авіякампаніі, згодна з раскладам, павінен вылецець у 11.00 і прыбыць у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 12.20 па мясцовым часе.

«Калі аэрапорт закрыюць, то затрымка магчымая прыкладна на 30 хвілін. Гэта звязана з сённяшнім правядзеннем трэніроўкі парада ў расійскай сталіцы», — удакладнілі ў прэс-службе.

У авіякампаніі «Белавія» прыносяць прабачэнні пасажырам за магчымыя нязручнасці.