У Мінску выпала 15 мм ападкаў

07.05.2015 / 10:37

На раніцу (08:00) 7 мая ў Мінску выпала 15 мм ападкаў, паведамляе twitter Белгідрамета.

Тым часам дождж працягваецца і, магчыма, будзе ісці яшчэ некалькі гадзін. А ўдзень, верагодна, будзе і навальніца.

Тэмпература паветра складзе +11-13 градусаў цяпла.

nn.by