Прэзідэнт Узбекістана Карымаў ўсё ж такі прыедзе на парад у Маскву
07.05.2015 / 12:18
Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў прыме ўдзел у святкаванні 70-годдзя Перамогі ў Маскве, паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Тым самым Ушакоў абверг паведамленне ташкенцкай газеты «Новый век», якое з'явілася ў сераду. Газета паведамляла са спасылкай на прэс-службу Карымава, што ён не паедзе ў Маскву, а будзе прымаць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах.