Казахстан зноў правёў Парад Перамогі на два дні раней ФОТА

Парад праходзіць у казахскі Дзень абаронцы айчыны. 9 мая Назарбаеў будзе на парадзе ў Маскве.

07.05.2015 / 12:50

Тут і ніжэй фота: tengrinews.kz

У Астане, Казахстан, 7 мая прайшоў традыцыйны Парад Перамогі. У ім узялі ўдзел пад 5 тысяч вайскоўцаў, 227 адзінак наземнай і 70 — паветранай тэхнікі. Парад прымаў нязменны прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Парад на 70-годдзе Перамогі стаў найбольш маштабным у гісторыі Казахстана. Колькасць тэхнікі параўнальная з парадам 9 мая ў Маскве, куды Назарбаеў таксама завітае.

З 2012 года 7 мая абвешчанае ў Казахстане дзяржаўным святам — Днём абаронцы Айчыны. Менавіта ў гэты дзень у 1992 годзе Назарбаеў падпісаў загад аб стварэнні нацыянальных узброеных сіл. Казахі адзначаюць, што 7 мая таксама святкуе дзень нараджэння старэйшая дачка Назарбаева Дарыга.

Тут і ніжэй фота: zakon.kz

Тут і ніжэй фота: inform.kz

Фота: ysadvakassov via Instagram

Аляксандр Арсёнаў