Зборная Расіі ў авертайме перамагла Славаччыну

11.05.2015 / 00:18

Славакія — Расія - 2:3 у авертайме (1:0; 0:1; 1:1; 0:1)

Турнірная табліца ў групе «Б» цяпер выглядае так:

1. ЗША - 15 (6).

2. Расія - 14 (6).

3. Фінляндыя - 12 (5).

4. Беларусь - 10 (5).

5. Славакія - 8 (6).

6. Нарвегія - 6 (6).

7. Данія - 4 (6).

8. Славенія - 0 (6).

Беларусі засталося правесці на турніры два матчы — супраць Фінляндыі (панядзелак, 17:15) і Нарвегіі (аўторак, 13:15). 

Калі каманда Люіса выйдзе ў 1/4 фіналу з чацвёртага месца, самым верагодным супернікам стане Канада.

Панядзелак: Фінляндыя — Беларусь (17:15), Славенія — Данія.

Аўторак: Беларусь — Нарвегія (13:15), ЗША — Славакія, Фінляндыя — Расія.