Актывіста Леаніда Кулакова з Мінска вывезлі ў Смалявічы і будуць судзіць

11.05.2015 / 10:18

 

Яго затрымалі 8 мая дома ў Мінску. Нейкі час Леаніда не маглі адшукаць сябры: у ізалятары на Акрэсціна і ў раённым аддзяленні міліцыі яго не было. Знайшоўся ён толькі ў Смалявічах. Вядома, што сёння Кулакова будуць судзіць за адміністрацыйнае правапарушэнне.

«Леаніда яшчэ ў суд не прывезлі, — паведаміла Вольга Мікалайчык, якая цяпер знаходзіцца ў Смалявічах. — Нічога не ведаем. Да яго едзе адвакат».

Леанід Кулакоў — таксіст, які ў салоне ездзіць з бел-чырвона-белым сцягам. Актывіст грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

***

Па стане на 15.00 Леаніда яшчэ не асудзілі. Па словах актывіста Максіма Вінярскага, толькі цяпер стаў вядомы артыкул, за які яго затрымалі — 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

СМ