У Балтыйскім моры, ля берагоў Літвы, пачынаюцца буйныя вайсковыя вучэнні

У панядзелак ля берагоў Літвы ў Балтыйскім моры пачынаюцца буйныя міжнародныя вайсковыя вучэнні «Балтыйская крэпасць 2015». У іх возьмуць удзел 20 вайсковых судоў і тры міжнародныя штабы.

11.05.2015 / 10:27

Звычайна ў гэтых вучэннях удзельнічаюць ВМС Балтыйскіх краін і суда эскадры вайсковых судоў балтыйскіх краін BALTRON. Сёлета вучэнні набылі больш буйны маштаб — у іх таксама прыме удзел і Першая аб'яднаная група мінных тральшчыкаў пастаяннай гатоўнасці НАТА, паведаміла літоўскае міністэрства абароны.

Вучэннямі будуць кіраваць ВМС Літвы.

У цэлым у іх возьмуць 20 вайсковых судоў і катэраў з васьмі краін: Бельгіі, Эстоніі, Злучанага Каралеўства, Латвіі, Польшчы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Германіі, а таксама Каманда падводных дзеянняў ВМС Літвы і два самалёты ВПС Літвы.

Гэтыя вучэнні праводзяцца з 2008 года, па прынцыпе ратацыі яны арганізуюцца ВМС Літвы, Латвіі і Эстоніі.